20 октября 2022 г.
З мэтай далейшага развіцця выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, павышэння ўзроўню майстэрства педагогаў названых накірункаў ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, распаўсюджвання лепшага вопыту работы ў галіне выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці 18.10.2022 г. на базе ДУДА «Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна» па адрасе: Гагарына, 34 прайшоў гарадскі этап абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод педагагічных работнікаў.
На конкурс было прадстаўлена 40 творчых работ педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй, дашкольная і дадатковай адукацыі г. Жодзіна (маніторынг удзелу ў конкурсе “Дадатак 1”).
Конкурс прайшоў па наступных намінацыях:
«Наборы віншавальных паштовак”;
«Жывапіс. Графіка.”;
«Роспіс па тканіне, шкле, бацік.”;
«Работы з саломкі”;
«Кераміка»;
“Ткацтва”;
“Лялькі ў нацыянальных строях. Інтэр’ерныя лялькі”;
“Работы са скуры, ільну, фаамірану”;
“Мастацкая вышыўка. Пляценне карункаў.”;
“Іншае”.
Пры ацэньванні работ журы улічвалася, што сувенірныя работы прызначаюцца для ўручэння на ўрачыстых мерапрыемствах і павінны паказваць лепшыя дасягненні ў накірунку выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці Мінскай вобласці.
Крытэрыі, па якім журы ацэньвала работы:
- захаванне беларускіх народных рамёстваў;
- выкарыстанне новых матэрыялаў і тэхналогій у творчых работах;
- дызайн (арыгінальнасць сюжэту, кампазіцыйнае, каляровае рашэнне);
- спалучэнне прыёмаў традыцыйнага і сучаснага мастацтва;
- узровень выканаўчага майстэрства.
Значная ўвага надавалася афармленню работы (на плоскіх работах абавязкова разглядаўся адваротны бок).
Па выніках работы журы пераможцамі гарадскога этапу і ўдзельнікамі абласнога сталі:
№ п/п
|
Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога
|
Назва работы
|
Установа адукацыі
|
1.
|
Чушава Валянціна Анатольеўна
|
“Першы раз у першы клас”
|
ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна”
|
2.
|
Шалай Галіна Уладзіміраўна
|
“Са святам!”
|
ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна”
|
3.
|
Лахоўская Анжаліка Анатольеўна
|
“Кава на дваіх”
|
ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Жодзіна”
|
4.
|
Пугач Святлана Аляксандраўна
|
“Чырвоныя ліхтарыкі”
|
ДУА “Гімназія № 1 г. Жодзіна”
|
5.
|
Караленка Наталля Аляксандраўна
|
“Беларусачка”
|
ДУА “Гімназія № 1 г. Жодзіна”
|
6.
|
Сіліч Марыя Сяргееўна
|
“Зімовы настрой”
|
ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Жодзіна”
|
7.
|
Іванова Надзея Аляксандраўна
|
“Сурвэткі для хатняй утульнасці”
|
ДУА “Яслі-сад № 18 “Казка” г. Жодзіна”
|
8.
|
Канавалава Анастасія Яўгеньеўна
|
“Акарына на 4 ноты”
|
ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна” / філіял “ТэхнаАрт”
|
9.
|
Шумілава Алена Мікалаеўна
|
“З Днём Перамогі”
|
ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна” / філіял “ТэхнаАрт”
|
10.
|
Прыходзька Крысціна Іосіфаўна
|
“Радзіма мая”
|
ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна”
|
11.
|
Ігнатовіч Алена Аляксееўна
|
“Беларусачка”
|
ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна”
|
Работы – пераможцы гарадскога этапу 20 кастрычніка 2022 г. былі накінаваны ў ДУА “Мінскі абласны інстрытут развіцця адукацыі” па адрасе: г. Мінск, пер. Веласіпедны, 8, а работы-удзельнікі конкурсу - ў ДУ “Вучэбна-метадычны кабінет г. Жодзіна”. Работы – удзельнікі конкурсу згодна з п.2.6. Парадку правядзення на працягу года будуць удзельнічаць у выставачных мерапрыемствах і складаюць гарадскі сувенірны фонд.