| Вернуться на исходную страницу

Новости


Нажмите, чтобы добавить свою информацию

Гарадскі адборачны тур абласнога конкурса на лепшую сувенірную работу сярод педагагічных работнікаў г. Жодзіна

Гарадскі адборачны тур абласнога конкурса на лепшую сувенірную работу сярод педагагічных работнікаў г. Жодзіна

З мэтай далейшага развіцця выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, павышэння ўзроўню майстэрства педагогаў названага накірунку ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, распаўсюджвання лепшага вопыту работы ў галіне выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці 17.11.2021 г. на базе ДУДА «Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна» па адрасе: Гагарына, 34 прайшоў гарадскі адборачны этап абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод педагагічных работнікаў.

На конкурс былі прадстаўлены 46 творчых работ педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй, дашкольная і дадатковай адукацыі г. Жодзіна.

Конкурс прайшоў па наступных намінацыях:

«Наборы віншавальных паштовак”;

«Жывапіс. Графіка.”;

«Роспіс па тканіне, шкле, бацік.”;

«Работы з саломкі”;

«Кераміка»;

“Ткацтва”;

“Лялькі ў нацыянальных строях. Інтэр’ерныя лялькі”;

“Работы са скуры, ільну, фаамірану”;

“Мастацкая вышыўка. Пляценне карункаў.”;

“Іншае”.

         Пры ацэньванні работ журы улічвалася, што сувенірныя работы прызначаюцца для ўручэння на ўрачыстых мерапрыемствах і павінны паказваць лепшыя дасягненні ў накірунку выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной  творчасці Мінскай вобласці.

         Крытэрыі, па якім журы ацэньвала работы:

Значная ўвага надавалася афармленню работы (на плоскіх работах абавязкова разглядаўся адваротны бок).

Па выніках работы журы для ўдзелу ў абласным этапе былі адабраны наступныя работы:

№ п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога

Назва работы

Установа адукацыі

1.

Пухлякова Юлія Паўлаўна

“Зіма ў горадзе”

ДУА “Гімназія № 1 г. Жодзіна”

2.

Пугач Святлана Аляксандраўна

“Касачы”

ДУА“Гімназія № 1 г. Жодзіна”

3.

Караленка Наталля Аляксандраўна

Набор паштовак “З Калядамі!”

ДУА “Гімназія № 1 г. Жодзіна”

4.

Міхаленя Таццяна Вітальеўна

Брош з фаамірану “Подых лета”

ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна”

5.

Сіліч Марыя Сяргееўна

Набор паштовак “Зімовы настрой”

ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Жодзіна”

6.

Касьміна Алена Андрэеўна

Сувенірная шкатулка “Палёт над Нараччу”

ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна”

7.

Лахоўская Анжаліка Анатольеўна

Дэкаратыўны рушнік “Лугавіна”

ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Жодзіна”

Актыўны ўдзел у конкурсе, акрамя педагогаў вышэй адзначаных устаноў, прынялі педагогі ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Жодзіна”, ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Жодзіна”, ДУА “Яслі-сад № 17 “Залаты ключык” г. Жодзіна”, ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Жодзіна”, ДУА “Яслі-сад № 8 “Каласок” г. Жодзіна”, ДУА “Яслі-сад № 12 “Бярозка” г. Жодзіна”, ДУА “Яслі-сад № 16 “Светлячок” г. Жодзіна”, ДУА “Яслі-сад № 22 “Чароўны” з санаторнымі групамі г. Жодзіна”, ДУА “Яслі-сад № 18 “Казка” г. Жодзіна”, ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа № 1 ім. П.І. Купрыянава г. Жодзіна”, ДУА “Яслі-сад № 3 “Церамок” г. Жодзіна”,  ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Жодзіна”, “Яслі-сад № 15 “Рабінка” г. Жодзіна”.

Работы-удзельнікі конкурсу былі пераданы ў ГУ "Вучэбна-метадычны кабінет г. Жодзіна" для далейшага экспанавання на гарадскіх выставах.

+-

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости


| Вернуться на исходную страницу