| Вернуться на исходную страницу

Новости


Нажмите, чтобы добавить свою информацию

Завершился городской этап областного конкурса на лучшую сувенирную работу среди педагогических работников

20 октября 2022 г.
Завершился городской этап областного конкурса на лучшую сувенирную работу среди педагогических работников

З мэтай далейшага развіцця выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, павышэння ўзроўню майстэрства педагогаў названых накірункаў ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, распаўсюджвання лепшага вопыту работы ў галіне выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці 18.10.2022 г. на базе ДУДА «Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна» па адрасе: Гагарына, 34 прайшоў гарадскі этап абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод педагагічных работнікаў.

На конкурс было прадстаўлена 40 творчых работ педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй, дашкольная і дадатковай адукацыі г. Жодзіна (маніторынг удзелу ў конкурсе “Дадатак 1”).

Конкурс прайшоў па наступных намінацыях:

«Наборы віншавальных паштовак”;

«Жывапіс. Графіка.”;

«Роспіс па тканіне, шкле, бацік.”;

«Работы з саломкі”;

«Кераміка»;

“Ткацтва”;

“Лялькі ў нацыянальных строях. Інтэр’ерныя лялькі”;

“Работы са скуры, ільну, фаамірану”;

“Мастацкая вышыўка. Пляценне карункаў.”;

“Іншае”.

         Пры ацэньванні работ журы улічвалася, што сувенірныя работы прызначаюцца для ўручэння на ўрачыстых мерапрыемствах і павінны паказваць лепшыя дасягненні ў накірунку выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной  творчасці Мінскай вобласці.

         Крытэрыі, па якім журы ацэньвала работы:

Значная ўвага надавалася афармленню работы (на плоскіх работах абавязкова разглядаўся адваротны бок).

Па выніках работы журы пераможцамі гарадскога этапу і ўдзельнікамі абласнога сталі:

№ п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога

Назва работы

Установа адукацыі

1.

Чушава Валянціна Анатольеўна

“Першы раз у першы клас”

ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна”

2.

Шалай Галіна Уладзіміраўна

“Са святам!”

ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна”

3.

Лахоўская Анжаліка Анатольеўна

“Кава на дваіх”

ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Жодзіна”

4.

Пугач Святлана Аляксандраўна

“Чырвоныя ліхтарыкі”

ДУА “Гімназія № 1 г. Жодзіна”

5.

Караленка Наталля Аляксандраўна

“Беларусачка”

ДУА “Гімназія № 1 г. Жодзіна”

6.

Сіліч Марыя Сяргееўна

“Зімовы настрой”

ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Жодзіна”

7.

Іванова Надзея Аляксандраўна

“Сурвэткі для хатняй утульнасці”

ДУА “Яслі-сад № 18 “Казка” г. Жодзіна”

8.

Канавалава Анастасія Яўгеньеўна

“Акарына на 4 ноты”

ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна” / філіял “ТэхнаАрт”

9.

Шумілава Алена Мікалаеўна

“З Днём Перамогі”

ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна” / філіял “ТэхнаАрт”

10.

Прыходзька Крысціна Іосіфаўна

“Радзіма мая”

ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна”

11.

Ігнатовіч Алена Аляксееўна

“Беларусачка”

ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна”

Работы – пераможцы гарадскога этапу 20 кастрычніка 2022 г. былі накінаваны ў ДУА “Мінскі абласны інстрытут развіцця адукацыі” па адрасе: г. Мінск, пер. Веласіпедны, 8, а работы-удзельнікі конкурсу - ў ДУ “Вучэбна-метадычны кабінет г. Жодзіна”.  Работы – удзельнікі конкурсу згодна з п.2.6. Парадку правядзення на працягу года будуць удзельнічаць у выставачных мерапрыемствах і складаюць гарадскі сувенірны фонд.

+3 +-

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости


| Вернуться на исходную страницу